21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.
Дзень роднай мовы ў каледжы электратэхнікі пачаўся з ранішняй сустрэчы усіх навучэнцаў і працаўнікоў выкладчыкам Якімовіч А.І. і навучэнцамі першага курса Яцышыным Станіславам і Гладкім Алегам.
Шумна і весела праходзілі перапынкі пад дэвізам “Папацей, грамацей!”. Кожны мог выявіць свой узровень валодання беларускай мовай, выконваючы разнастайныя заданні.”
Не абышлося ў гэты дзень без гульні для першакурснікаў пад назвай “Смак роднай мовы”, якая падарыла задор і добры настрой на ўвесь дзень! Удзельнікі і гледачы адчулі, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная, мудрая і самабытная беларуская мова.
Цудоўная атмасфера святочнасці яднала ўсіх, хто акунуўся ў незвычайную прыгажосць, меладычнасць, чароўнасць роднага слова.