О нас в СМИ

Карта чысціні

Мабільная экасістэма CleanMap, якую стварыў навучэнец 3 курса Віцебскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі Савелій РАШЫН, вырашае праблему паасобнага збору сыравіны.

У дадатку знаходзіцца карта з усімі даступнымі кантэйнерамі горада. Пры іх выкарыстанні неабходна актываваць QR-код, які залічыць у профіль карыстальніка бонусныя балы. Гэта будзе стымуляваць патэнцыяльнага спажыўца, бо назапашаныя балы можна абменьваць на скідкі ці нават на тавары ў магазінах-парт­нёрах.

— Акрамя відавочнай экалагічнай карысці CleanMap можа спатрэбіцца кожнаму чалавеку, — адзначыў Савелій. — Ужо цяпер я знайшоў некалькі магазінаў, якія пагадзіліся даць кліентам скідку за назапашаныя дзякуючы асобнаму збору сыравіны балы. Дзяржава таксама ў плюсе, бо за кошт такога ўзаемадзеяння тавараабарот кампаній-партнёраў павышаецца, а гэта павяліч­вае прыбытак ад падаткаў. Читать статью далее…