21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Мілагучную, яскравую, такую блізкую сэрцу мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ён валодае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. I верыцца, што наша мова будзе гучаць і ніколі не знікне з лінгвістычнай карты сусвету.

З нагоды свята мы прапануем Вашай увазе выставу "Чытаем па-беларуску. ". Кнігі, прадстаўленыя на выставе - гэта  творы беларускіх  аўтараў на беларускай мове з фонду нашай бібліятэкі, усе без вынятку цікавыя і займальныя.   Чытайце па-беларуску! Няхай гучыць родная мова!

Супрацоўнікі бібліятэкі  спадзяюцца, што кніжная выстава, якая  прысвечана нашай роднай мове, нікога не пакіне абыякавымі і зможа  данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

щдшгнд